Vitek VT-4200: Беларускi

Беларускi: Vitek VT-4200

55

Беларускi

• Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя

вадкасці.

• У выпадку падзення прылады ў ваду, яе варта неадкладна адключыць ад сеткі. Пры гэтым

ні ў якім разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні далейшага выкарыстання прылады

звернецеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

• Не ўстаўляйце староннія прадметы, у тым ліку металічныя дэталі, такія як шпількі ці іголкі, у

адтуліны ці любыя іншыя месцы прылады.

• Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды адключайце прыладу ад сеткі, калі вы ёй не

карыстаецеся.

• У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над адтулінай для выйсця пары. Захоўвайце крайнюю

асцярожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання

прадуктаў. Рызыка апёку парай!

• Пры працы прылады ў праграме «Падсмажванне», у пазбяганне апёку гарачым маслам не

нахіляйцеся над прыладай.

• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прылады без усталяванай чары, а таксама без

вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.

• Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.

• Не вымайце чару падчас працы прылады.

• Не накрывайце прыладу.

• Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,

папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.

• Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх

неабароненымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.

• Рэгулярна праводзіце чыстку прылады.

• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць мультыварку ў якасці цацкі.

• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі

магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя

і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія

могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.

• Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць карыстацца прыладай толькі пад

назіраннем сталых.

• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за памяшканнямі.

• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за

сеткавую вілку і акуратна выміце яе з разеткі.

• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна

працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць

прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны

цэнтр.

• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца

ў якасці пакавання, без нагляду.

Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай плёнкай.

Небяспека ўдушша!

ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ

Правіла карыстання чарай

• Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце строга па прызначэнні. Забаронена выкарыстоўваць

чару з іншымі награвальнымі прыборамі ці паверхнямі.

• Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.

• Сачыце за тым, каб паверхня награвальніка і дно чары былі чыстымі і сухімі.

VT-4200.indd 55 27.08.2012 12:38:40