Vitek VT-4200 R: Беларускi
Беларускi: Vitek VT-4200 R
55
Беларускi
• Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
• У выпадку падзення прылады ў ваду, яе варта неадкладна адключыць ад сеткі. Пры гэтым
ні ў якім разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні далейшага выкарыстання прылады
звернецеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Не ўстаўляйце староннія прадметы, у тым ліку металічныя дэталі, такія як шпількі ці іголкі, у
адтуліны ці любыя іншыя месцы прылады.
• Не пакідайце прыладу без нагляду. Заўсёды адключайце прыладу ад сеткі, калі вы ёй не
карыстаецеся.
• У пазбяганне апёкаў не нахіляйцеся над адтулінай для выйсця пары. Захоўвайце крайнюю
асцярожнасць, адкрываючы вечка мультываркі падчас і непасрэдна пасля прыгатавання
прадуктаў. Рызыка апёку парай!
• Пры працы прылады ў праграме «Падсмажванне», у пазбяганне апёку гарачым маслам не
нахіляйцеся над прыладай.
• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя прылады без усталяванай чары, а таксама без
вадкасцяў і/ці прадуктаў у чары.
• Строга выконвайце рэкамендацыі па аб’ёме сухіх прадуктаў і вадкасцяў.
• Не вымайце чару падчас працы прылады.
• Не накрывайце прыладу.
• Забараняецца пераносіць прыладу падчас працы. Выкарыстоўвайце ручку для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад сеткі і даўшы ёй астыць.
• Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя дэталі награваюцца. Не датыкайцеся да іх
неабароненымі рукамі, выкарыстоўвайце кухонныя рукавіцы.
• Рэгулярна праводзіце чыстку прылады.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць мультыварку ў якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя
і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках, якія
могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
• Дзеці і людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць карыстацца прыладай толькі пад
назіраннем сталых.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу па-за памяшканнямі.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за
сеткавую вілку і акуратна выміце яе з разеткі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце самастойна рамантаваць
прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці пакавання, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
Правіла карыстання чарай
• Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце строга па прызначэнні. Забаронена выкарыстоўваць
чару з іншымі награвальнымі прыборамі ці паверхнямі.
• Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальніка і дно чары былі чыстымі і сухімі.
VT-4200.indd 55 27.08.2012 12:38:40
Оглавление
- ENGLISH
- E N G L I S H
- ENGLISH
- E N G L I S H
- ENGLISH
- E N G L I S H
- ENGLISH
- D E U T S C H
- DEUTSCH
- D E U T S C H
- DEUTSCH
- D E U T S C H
- DEUTSCH
- D E U T S C H
- русский
- русский
- русский
- русский
- русский
- русский
- русский
- русский
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- ҚазаҚ
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- romÂnĂ/ Moldovenească
- Český
- Český
- Český
- Český
- Český
- Český
- Český
- УКРАЇНЬСКИЙ
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Беларускi
- Ўзбек
- Ўзбек
- Ўзбек
- Ўзбек
- Ўзбек
- Ўзбек
- Ўзбек