Maxwell MW-1917 BK: БЕЛАРУСКI

БЕЛАРУСКI: Maxwell MW-1917 BK

БЕЛАРУСКI

Індукцыйная плітка

1. Корпус

2. Працоўная паверхня

3. Панэль кіравання

4. Лічбавы дысплей

5. Светлавыя індыкатары тэмпературы

6. Кнопка «Таймер»

o

7. Кнопка «Падтрыманне t

»

8. Кнопкі◄ ► выбару параметраў

o

9. Кнопка «Налада t

»

10. Кнопка «Вкл/Выкл»

Увага!

Для дадатковай абароны ў сеткі сілкавання мэтазгодна ўсталяваць прыладу ахоўнага

адключэння (ПАА) з намінальным токам спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для

ўсталёўкі ПАА звярніцеся да адмыслоўца.

МЕРЫ БЯСПЕКІ

Перад выкарыстаннем прылады ўважліва прачытайце кіраўніцтва па эксплуатацыі.

Захоўвайце дадзенае кіраўніцтва на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.

Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе прамым прызначэнні, як выкладзена ў дадзенай

інструкцыі. Няправільны зварот з прыладай можа прывесці да яе паломкі і прычыненню

шкоды карыстачу ці яго маёмасці.

Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае

напрузе, паказанай на корпусе прылады.

Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»; уключайце яе ў разетку, якая мае надзейны

кантакт зазямлення.

Каб пазбегнуць узнікнення пажару, не выкарыстоўвайце перахаднікі пры падлучэнні

прылады да электрычнай разеткі.

Выкарыстоўвайце разетку з намінальнай нагрузкай не менш 10 А, не падлучайце да

гэтай разеткі іншыя энергаёмістыя прылады, бо адначасовае выкарыстанне разеткі

некалькімі такога роду прыладамі можа прывесці да яе перагрэву ці ўзгаранню.

Выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з добрай вентыляцыяй.

Ніколі не пакідайце працуючую прыладу без нагляду.

Прылада павінна быць адключана ад электрычнай сеткі, калі вы не выкарыстоўвайце яе,

а таксама перад чысткай.

Падчас працы невялікі шум з’яўляецца звычайнай з’явай. Ён выкліканы ўзаемадзеяннем

посуду і індукцыйнай шпулькі. Гэты шум з’яўляецца тэхнічна непазбежным і залежыць ад

тыпу посуду.

Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку газавых пліт і абагравальнікаў, не стаўце яе на

гарачыя паверхні.

Не дапушчайце звісання сеткавага шнура са стала, а таксама яго кантакту з гарачымі

паверхнямі ці вострымі беражкамі кухоннай мэблі.

Не перакручвайце сеткавы шнур і не намотвайце яго вакол корпуса прылады.

43

43

MW-1917.indd 43 23.05.2012 12:54:09

БЕЛАРУСКI

Пры адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі не цягніце за шнур, трымайцеся за вілку

сеткавага шнура рукой.

Не бярыцеся мокрымі рукамі за вілку сеткавага шнура.

Не карыстайцеся прыладай у непасрэднай блізкасці ад кухоннай ракавіны і не

падвяргайце яе ўздзеянню вільгаці.

У пазбяганне ўдару электрычным токам не апускайце сеткавы шнур, вілку сеткавага

шнура ці саму прылада ў ваду ці любыя іншыя вадкасці. Пры падзенні прылады ў

ваду, НЕ ДАТЫКАЙЦЕСЯ да прылады, неадкладна адключыце яе ад электрасеткі. Для

праверкі і аднаўлення працаздольнасці прылады трэба звярнуцца ў аўтарызаваны

(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

Будзьце асцярожныя: падчас працы посуд можа моцна награвацца, не дакранайцеся да

гарачых паверхняў.

Не стаўце пусты посуд на ўключаную індукцыйную плітку.

У пазбяганне няшчасных выпадкаў сачыце, каб паміж посудам і індукцыйнай пласцінай

не было паперы, тканіны ці алюмініевай фальгі.

Металічныя прадметы, такія як нажы, вілкі, лыжкі і вечкі, не варта класці на паверхню

фаерачнай панэлі, бо яны могуць нагрэцца.

Не стаўце індукцыйную плітку на дыван ці абрус, бо гэта можа перашкодзіць вентыляцыі

і прывесці да перагрэву прылады.

Не падагравайце ежу ў герметычных кантэйнерах, такіх як кансервавыя банкі, бо гэта

можа прывесці да іх выбуху.

Не дакранайцеся да гарачай шклакерамічнай паверхні! Падчас працы прылады яна не

награваецца, але яе награвае гарачы посуд, усталяваны на плітку.

Не перасоўвайце прыладу, пакуль яна цалкам не астыне.

З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія

выкарыстоўваюцца ў якасці пакавання, без нагляду.

Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі пакетамі ці плёнкай. Небяспека

ўдушша!

Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць плітку ў якасці цацкі.

Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі

магчымасцямі, калі толькі асобай, якая адказвае за іх бяспеку, ім не дадзены адпаведныя

і зразумелыя ім інструкцыі пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках, якія

могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.

Асобы, якія маюць кардыёстымулятар, не павінны знаходзіцца на адлегласці

бліжэй 60 см ад індукцыйнай пліткі падчас яе працы.

Перыядычна правярайце цэласнасць ізаляцыі сеткавага шнура.

Калі шклакерамічная паверхня пліткі пашкоджана, адключыце прыладу для прадухілення

паражэння электрычным токам.

Не дапушчайце траплення якіх-небудзь старонніх прадметаў праз вентыляцыйныя

адтуліны ў корпусе прылады, гэта можа пацягнуць за сабой узгаранне прылады і

паражэнне электрычным токам. Калі гэта адбылося, неадкладна адлучыце прыладу ад

сеткі і перад далейшым яе выкарыстаннем звярніцеся ў сэрвісны цэнтр.

Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці сеткавага

шнура, калі яна працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце

44

MW-1917.indd 44 23.05.2012 12:54:09

БЕЛАРУСКI

самастойна рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны

(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ПОБЫТАВАГА ВЫКАРЫСТАННЯ

Размяшчэнне індукцыйнай пліткі

Размяшчайце прыладу на роўнай, устойлівай, цеплаўстойлівай паверхні, здольнай

вытрымаць вагу прылады і вагу гатуемых прадуктаў, сачыце за тым, каб доступ да

электрасеткавай разеткі быў вольны.

Забараняецца ўсталёўваць прыладу побач з духоўкамі, халадзільнікамі, мікрахвалевымі

печамі, посудамыйнымі і пральнымі машынамі і іншымі прыладамі з металічнымі

паверхнямі, бо гэта можа негатыўна паўплываць на працу прылады.

Не выкарыстоўвайце прыладу ў месцах з павышанай вільготнасцю, а таксама зблізку

лёгкаўзгаральных прадметаў і рэчываў.

Для правільнага функцыянавання прылады неабходна добрая вентыляцыя, забяспечце

вольную прастору не менш 10-15 см вакол прылады.

Пераканайцеся, што сеткавы шнур не мае пашкоджанняў і не праходзіць праз гарачыя

ці вострыя паверхні.

Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай блізкасці да кухонных шаф і паліц.

Не перасоўвайце прыладу, калі яна цалкам не астыла, ці калі на ёй знаходзіцца посуд.

Прыдатны і непрыдатны посуд для прыгатавання ежы

Карыстайцеся посудам з чыгуну, сталі (эмаляванай сталі), посудам з ферамагнітным дном

ці адмысловым посудам для індукцыйных пліт. Посуд з алюмінія, медзі, цеплатрывалага

шкла і іншых немагнітных матэрыялаў не падыходзіць для прыгатавання на індукцыйнай

плітцы. Больш падрабязна з прыдатным і непрыдатным посудам можна азнаёміцца на

малюнку, прыведзеным ніжэй:

45

MW-1917.indd 45 23.05.2012 12:54:09

БЕЛАРУСКI

Выкарыстанне прылады

Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае напрузе,

паказанай на корпусе прылады.

Перад уключэннем пераканайцеся, што плітка сухая і чыстая.

Усталюйце посуд па цэнтры фаеркі.

Нататка: Неабходна выкарыстоўваць посуд, дыяметр дна якога ледзь менш ці ледзь больш

дыяметра «фаеркі» межах некалькіх сантыметраў). Варта таксама ўлічыць, што чым

таўсцей і раўней дно, тым менш электраэнергіі будзе расходавацца на прыгатаванне ежы.

Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную разетку, пры гэтым прагучыць гукавы

сігнал.

Уключыце прыладу націскам на кнопку (10), пры гэтым уключыцца светлавы індыкатар

над кнопкай, уключыцца вентылятар астуджэння, і прагучыць адзін гукавы сігнал,

прылада гатова да працы.

Нататка: Калі на працягу 30 секунд не вырабляць ніякіх аперацый, то прылада пяройдзе ў

рэжым чакання, пры гэтым прагучыць адзін гукавы сігнал.

Рэжым «Пастаянная тэмпература»

Націсніце на кнопку (9) «Налада to» (па змаўчанні ўсталёўваецца 180 °С), пры гэтым

загарыцца адпаведны светлавы індыкатар, а на дысплеі адлюструецца час працы ў

дадзеным рэжыме «1Н» (1 гадзіна).

З дапамогай кнопак (8) вы можаце выбраць тэмпературу нагрэву (120, 140, 160,

180, 200, 220° С), пры гэтым выбраная тэмпература будзе падсвятляцца адпаведным

светлавым індыкатарам (5), і кожны націск кнопкі будзе суправаджацца гукавым

сігналам.

Па заканчэнні адной гадзіны працы дадзены рэжым аўтаматычна адключыцца, і прылада

пяройдзе ў рэжым гатоўнасці.

Рэжым «Падагрэў»

o

Націсніце на кнопку (7) «Падтрыманне t

» для ўключэння рэжыму падагрэву ежы, пры

гэтым загарыцца адпаведны светлавы індыкатар, на дысплеі адлюструецца «С°».

Па заканчэнні 2 гадзін працы дадзены рэжым аўтаматычна адключыцца, прылада

пяройдзе ў рэжым гатоўнасці.

Нагрэў з зададзенай магутнасцю

Націсніце на кнопкі для выбару аднаго з рэжымаў зададзенай магутнасці. Пры націску

на аўтаматычна выбіраецца мінімальная магутнасць Р1, а пры націску - максімальная

магутнасць Р9.

Па заканчэнні 2 гадзін працы дадзены рэжым аўтаматычна адключыцца, і прылада пяройдзе

ў рэжым гатоўнасці.

Рэжым «Таймер»

Рэжым «Таймер» дазваляе гатаваць прадукты на зададзенай магутнасці (P1-Р9),

усталяваўшы пры гэтым неабходны час працы прылады.

46

MW-1917.indd 46 23.05.2012 12:54:09

БЕЛАРУСКI

Націсніце на кнопку (6) «Таймер», на дысплеі адлюструецца час прыгатавання ежы «00».

З дапамогай кнопак (8) усталюйце неабходны час працы прылады. Пры аднакратным

націску на кнопкі (8) можна змяняць час з дакладнасцю да хвіліны, калі ж націснуць і

ўтрымліваць адну з кнопак, то можна ўсталёўваць час з крокам 10 хвілін. Таймер можна

ўсталяваць ад 0 да 99 хвілін.

Сістэма абароны ад перагрэву

Для вашай бяспекі ў прыладзе прадугледжана сістэма абароны ад перагрэву. Пры

награванні пустога посуду сістэма абароны ад перагрэву аўтаматычна адключыць

прыладу. Калі падчас прыгатавання ежы вы прыбярэце посуд з пліткі, то прылада таксама

аўтаматычна адключыцца.

У тым выпадку, калі на плітку ўсталяван посуд, непрыдатны для прыгатаванні ежы ці прыладу

ўключылі без усталяванага посуду, кожныя 2,5 секунды прылада будзе падаваць гукавы

сігнал, і праз 50 секунд аўтаматычна адключыцца.

Чыстка і догляд

Забараняецца апускаць прыладу ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.

Рэгулярна праводзіце чыстку працоўнай паверхні прылады.

Адключыце прыладу ад электрычнай сеткі і дайце ёй астыць.

Пры чыстцы працоўнай паверхні забараняецца выкарыстоўваць абразіўныя мыйныя

сродкі, выкарыстоўвайце мяккія мыйныя сродкі, нанесеныя на губку ці на мяккую

тканіну.

Захоўванне

Перад тым як прыбраць прыладу на захоўванне, выканайце яе чыстку.

Зматайце шнур сілкавання.

Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.

Нататка: Выкарыстанне адсека на заднім баку прылады ў дадзенай мадэлі не мяркуецца.

Пошук і ўстраненне няспраўнасцяў

Прычынай няспраўнасцяў ці перашкод часта з’яўляецца няправільнае выкарыстанне

прылады. Калі вы лічыце, што з прыладай штосьці не так, праверце магчымыя прычыны

няспраўнасці па дадзенай табліцы.

Калі ў вас не атрымалася ўстраніць няспраўнасць, звя

рніцеся ў найбліжэйшы аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.

Няспраўнасць Магчымая прычына

Пераканайцеся, што прылада правільна ўключана ў

Пры ўключэнні ў сетку прылада

сетку

не падае гукавы сігнал, і

дысплей не ўключаецца

Пераканайцеся ў спраўнасці электрычнай разеткі

47

MW-1917.indd 47 23.05.2012 12:54:09

БЕЛАРУСКI

Праверце, ці прыдатны посуд для прыгатавання ежы на

індукцыйнай плітцы

Прылада аўтаматычна

адключаецца праз 50 секунд,

Пераканайцеся, што посуд усталяваны строга па цэнтры

падаючы гукавыя сігналы

фаеркі

Пераканайцеся што дыяметр дна посуду больш 12 см

Індыкацыя памылак на дысплеі прылады

Нізкая напруга сілкавання

Праверце правільнасць і надзейнасць падлучэння

штэкера сеткавага шнура, магчыма, ён адыходзіць ад

«Е0»

разеткі

Недастатковая нагрузка

«Е1» Напруга сілкавання занадта вялікая

Тэмпература посуду занадта высокая, магчыма, посуд

«Е2»

пусты

Тэмпература ўсярэдзіне пліткі занадта высокая

Праверце, ці не зачынены вентыляцыйныя адтуліны

Прылада аўтаматычна адключылася, бо тэмпература

«Е3»

ўсярэдзіне прылады занадта высокая

Спрацавала абарона ад перагрэву, пачакайце, пакуль

прылада не астыне, і паспрабуйце ўключыць яе зноў

Тэхнічныя характарыстыкі

Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50/60 Гц

Магутнасць: 2000 Вт

Дыяметр фаеркі: 260 мм

Вытворца захоўвае за сабой права змяняць дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прылады

без папярэдняга апавяшчэння.

Тэрмін службы прылады - 3 гады

Гарантыя

Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага абслугоўвання могут быць атрыманы у таго

дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным абслугоўваннем

абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.

48

MW-1917.indd 48 23.05.2012 12:54:09