Maxwell MW-3552 B: БЕЛАРУСКI
БЕЛАРУСКI: Maxwell MW-3552 B
БЕЛАРУСКI
Ультрагукавы ўвільгатняльнік паветра MW-3552
Апісанне
1. Сопла для выйсця пары
2. Рэзервуар для вады
3. Вечка рэзервуара для вады
4. Працоўная камера з распыляльнікам
5. Выключальнік/рэгулятар выйсця пары
6. Індыкатар працы/адсутнасці вады
7. Шчотачка для чысткі распыляльніка
МЕРЫ БЯСПЕКІ
Перад пачаткам эксплуатацыі прыбора ўважліва азнаёмцеся з сапраўднай інструкцыяй па
эксплуатацыі ўвільгатняльніка паветра і захоўвайце яе на працягу ўсяго тэрміна эксплуатацыі.
• Перад уключэннем пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае працоўнай
напрузе прылады.
• Усталёўвайце ўвільгатняльнік на роўнай, вільгацятрывалай паверхні. Адлегласць да сцен
павінна быць не меней 15 см.
• Не накіроўвайце сопла ўвільгатняльніка на мэблю, электрапрыборы, кнігі і на прадметы, якія
могуць быць пашкоджаны вільгаццю.
• Не размяшчайце ўвільгатняльнік у месцах, схільных уздзеянню прамых сонечных прамянёў,
высокіх тэмператур, а таксама зблізку кампутараў ці адчувальнай электроннай тэхнікі.
• Не пакідайце прыбор без нагляду ў зачыненым памяшканні, у адваротным выпадку на мэблі
і сценах можа ўтварыцца кандэнсат, таму дзверы ў памяшканне, дзе працуе ўвільгатняльнік,
рэкамендуецца трымаць прыадчыненымі.
• Забараняецца выкарыстоўваць увільгатняльнік па-за памяшканнямі.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
• Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць увільгатняльнік у якасці цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з абмежаванымі
магчымасцямі. У вылучных выпадках асоба, якая адказвае за іх бяспеку, павінна даць ад-
паведныя і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне прылады і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
• Не ўключайце ўвільгатняльнік без вады. Адключыце яго адразу, як толькі ў рэзервуары скон-
чыцца вада.
• Не выкарыстоўвайце газаваную ваду і парфумерныя дадаткі.
• Перад здыманнем рэзервуара для вады не забудзьцеся адключыць прыбор ад сеткі.
• Не зачыняйце адтуліну для выйсця пары і не дапушчайце траплення ў яго старонніх
прадметаў.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур ці вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
• Не перасоўвайце і не нахіляйце прыбор падчас працы.
• Заўсёды адключайце прыбор ад сеткі і вылівайце ваду з рэзервуара падчас чысткі, ці калі вы
не карыстаецеся ўвільгатняльніком.
• Перш чым перанесці ўвільгатняльнік у іншае месца, адключыце яго ад сеткі.
• Не датыкайцеся да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Перад выкарыстаннем прыбора ўважліва агледзьце сеткавы шнур і пераканайцеся, што ён
не пашкоджаны. Не выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры пашкоджаным сеткавым шнуры.
• Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку выяўлення няспраўнасці звярніцеся ў
найблізкі аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прыбора, не дапушчайце з'яўлення драпін на распыляльніку.
31
3131
3552.indd 313552.indd 31 09.09.2011 15:00:4509.09.2011 15:00:45
БЕЛАРУСКI
ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
• Распакуйце ўвільгатняльнік і выдаліце пакавальныя матэрыялы. Агледзьце прыбор на прад-
мет пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не ўключайце ўвільгатняльнік.
Нататка:
- Калі ўвільгатняльнік быў схільны ўздзеянню адмоўных тэмператур, то перад першым уклю-
чэннем рэкамендуецца вытрымаць яго на працягу 30 хвілін пры пакаёвай тэмпературы.
- Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры тэмпературы ў памяшканні ад +5 да +40°С і адноснай
вільготнасці меней 80%.
- Тэмпература выкарыстоўванай вады павінна быць не вышэй +40°С.
Перад уключэннем у сетку пераканайцеся, што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прыбора.
Эксплуатацыя ўльтрагукавога ўвільгатняльніка
1. Зніміце сопла (1) з рэзервуара (2).
2. Зніміце рэзервуар (2) з корпуса прылады.
3. Перавярніце рэзервуар (2), адкруціце вечка (3), паварочваючы яго супраць гадзіннікавай
стрэлкі.
4. Напоўніце рэзервуар (2) неабходнай колькасцю вады і закруціце вечка (3), паварочваючы
яго па гадзіннікавай стрэлцы.
5. Усталюйце напоўнены рэзервуар (2) на корпус прыбора.
6. Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку.
7. Уключыце ўвільгатняльнік, павярнуўшы выключальнік (5) па гадзіннікавай стрэлцы, пры гэ-
тым індыкатар (6) загарыцца зялёным колерам.
8. Рэгулюйце інтэнсіўнасць выйсця пары завароткам ручкі рэгулятара (5).
9. Пры адсутнасці вады ў рэзервуары (2) індыкатар (6) загарыцца чырвоным колерам.
10. Выключыце ўвільгатняльнік выключальнікам (5) і адключыце яго ад сеткі. Запоўніце рэзер-
вуар (2) вадой, усталюйце рэзервуар на месца і ўключыце прыладу.
11. Па канчатку працы выключыце ўвільгатняльнік, павярнуўшы выключальнік (5) супраць
гадзіннікавай стрэлкі да ўпора, пры гэтым індыкатар працы (6) загасне.
Чыстка і догляд
Папярэджанне! Перад чысткай варта заўсёды выключаць прыбор і адлучаць яго ад сеткі.
Пры выкарыстанні «цвёрдай» вады з'яўляюцца адклады мінеральных соляў у працоўнай каме-
ры і на паверхні распыляльніка (4), што прыводзіць да пагаршэння працы ўвільгатняльніка і
з'яўленню белага налёту на прадметах інтэр'еру. У пазбяганне гэтага:
- выкарыстоўвайце кіпячоную і ваду, якая адстаялася, або ваду, што прайшла ачыстку
фільтрам для вады, ці дыстыляваную ваду;
- праводзьце чыстку працоўнай камеры і распыляльніка (4) штотыдзень;
- часцей змяняйце ваду ў рэзервуары для вады (2).
Штотыднёвы догляд
Раз у тыдзень старанна прамывайце рэзервуар для вады (2) і працоўную камеру (4) растворам
нейтральнага мыйнага сродку. Пасля гэтага старанна спаласніце іх вадой.
Капніце 5-10 кропель ачышчальнага сродку на распыляльнік (4), пачакайце каля 2-5 хвілін.
Выкарыстоўваючы шчотачку (7), выдаліце налёт з паверхні распыляльніка (4).
32
32
3552.indd 323552.indd 32 09.09.2011 15:00:4509.09.2011 15:00:45
БЕЛАРУСКI
Нататка:
• У якасці ачышчальнага сродку для распыляльніка можна выкарыстоўваць сродак для вы-
далення шумавіння ў электрычных імбрычках.
• Не апускайце корпус прыбора ў ваду ці любыя іншыя вадкасці.
Захоўванне
- Перад тым, як прыбраць прыбор на захоўванне, зліце ваду з рэзервуара (2) і з працоўнай
камеры (4), пратрыце працоўную камеру (4) насуха.
- Не захоўвайце прыбор з вадой у рэзервуары ці з рэшткамі вады ў працоўнай камеры.
- Захоўвайце ўвільгатняльнік у сухім, прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
УХІЛЕННЕ НЯСПРАЎНАСЦЯЎ
Ўхіленне няспраўнасцяў
Няспраўнасць Магчымыя чыннікі
Не свеціцца
Адсутнічае напруга,
Уключыце прыбор у сетку.
індыкатар працы,
няма электрасілкавання.
Уключыце ў разетку іншы, загадзя
няма пары.
спраўны прыбор, каб пераканацца
ў працаздольнасці электрычнай
разеткі.
Індыкатар працы
Няма вады ў
Наліце ваду ў рэзервуар для вады.
гарыць чырвоным
рэзервуары.
колерам, няма пары.
Пара мае
Першае выкарыстанне
Адкруціце вечка рэзервуара, зліце
непрыемны пах.
прылады.
ваду, пакіньце яго адкрытым на
12 гадзін у цёмным прахалодным
месцы.
Брудная ці застаялая
Адключыце прыладу ад сеткі,
вада.
зніміце рэзервуар, зліце ваду,
прамыйце рэзервуар, заліце
чыстую кіпячоную ці дыстыляваную
ваду.
Малая інтэнсіўнасць
Забруджаны
Адключыце прыладу ад сеткі і
выйсця пары.
распыляльнік.
зрабіце чыстку распыляльніка.
Старонні шум
Прылада ўсталявана
Адключыце прыладу ад сеткі і
падчас працы
на няроўнай ці
выраўнуйце корпус прылады, або
ўвільгатняльніка.
няўстойлівай паверхні.
перастаўце ўвільгатняльнік на
іншае месца.
33
33
3552.indd 333552.indd 33 09.09.2011 15:00:4509.09.2011 15:00:45
БЕЛАРУСКI
НАТАТКА
Калі не выконваюцца правілы ачысткі распыляльніка ад мінеральных адкладаў, то
эфектыўнасць працы ўвільгатняльніка можа зменшыцца. У гэтым выпадку зрабіце ачыстку
прыбора. Калі выкарыстоўваная вадаправодная вада вельмі «цвёрдая», то для ачысткі
вады дадаткова выкарыстоўвайце побытавыя фільтры ці змешвайце вадаправодную ваду з
дыстыляванай у суадносінах 1:1.
Камплект пастаўкі
Ўвільгатняльнік - 1 шт.
Здымнае сопла - 1 шт.
Здымны рэзервуар для вады - 1 шт.
Здымнае вечка рэзервуара - 1 шт.
Інструкцыя - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50 Гц
Спажываная магутнасць: 30 Вт
Ёмістасць рэзервуара для вады: 1,4 л
Выдатак вады: 250 мл/г
2
Плошча увільгатнення: да 15 м
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прыбора без
папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы ўвільгатняльніка - 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага абслугоўвання могут быць атрыманы у таго дылера,
ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце за гарантыйным абслугоўваннем абавязкова павінна
быць прад'яўлена купчая альбо квітанцыя аб аплаце.
Дадзены выраб адпавядае патрабаванням ЕМС, якiя выказаны ў дырэктыве ЕС 89/336/ЕЕС, i
палажэнням закона аб прытрымлiваннi напружання (73/23 EC)
34
34
3552.indd 343552.indd 34 09.09.2011 15:00:4509.09.2011 15:00:45